Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле дадзеных Дэпартамэнту статыстыкі, на пачатак 2010 году, у Літве пражывала 3,29 мільёна ўласных грамадзянаў і 37 тысяч грамадзянаў іншых дзяржаў. Зь замежнікаў у краіне больш за ўсё расейцаў, беларусаў ды ўкраінцаў.


Як падае інтэрнэт-партал DELFI, колькасьць людзей з замежнымі пашпартамі, як і грамадзян Літвы, апошнія гады скарачаецца.

На пачатак 2010 году ў Літве жыло 3,29 мільёна грамадзянаў, што менш, чым год раней. У 2009 годзе ў краіне налічвалася 3,3 млн. літоўскіх грамадзянаў, у 2001 годзе – 3,4 млн.

Сярод замежнікаў у Літве больш за ўсё расейцаў, якіх у пачатку гэтага году налічвалася 11700 чалавек. Годам раней у Літве было зарэгістравана 12300 грамадзян Расеі, у 2001 г. – 13400.

Акрамя таго, у пачатку 2010 году ў Літве жыло 3300 грамадзян Беларусі (у 2009 г. – 4800), 1700 – Украіны (у 2009 г. – 2500), 500 – Польшчы (за год іх колькасьць не зьмянілася). У краіне таксама жыве па 400 грамадзянаў Нямеччыны і Латвіі, а таксама 300 амэрыканцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG