Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адмаўляецца ад даляра і эўра


Іран абвясьціў пра сваё рашэньне адмовіцца ад даляра і эўра ў сваіх рэзэрвах і ў міжнародным гандлі. Віцэ-прэзыдэнт Ірану Рэза Рахімі назваў даляр і эўра “бруднымі “ і заявіў, што краіна ў зьнешнім гандлі будзе разьлічвацца са сваімі партнэрамі іранскім рыалам або “ любой іншай валютай краінаў, якія з намі супрацоўнічаюць”. Гэты крок Ірану стаў адказам на ўвядзеньне Радай Бясьпекі ААН чацьвёртага кола санкцый супраць краіны. Прычынай санкцый стала адмова Ірану супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасьцю ў справе сваёй ядзернай праграмы. ЗША і Эўразьвяз падазраюць, што Іран распрацоўвае ўласную ядзерную зброю.

Віцэ-прэзыдэнт Рахімі таксама заявіў, што Іран пачне абмяжоўваць свае закупы з Эўразьвязу. Ён не ўдакладніў, калі і якім чынам валютныя абмежаваньні ўступяць у сілу.
XS
SM
MD
LG