Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Звольнілі галоўнага "лесьніка" Маскоўскай вобласьці


У Расеі сілы, кінутыя на змаганьне з пажарамі, спрабуюць умацаваць бясьпеку ядзерных аб’ектаў. Падчас тушэньня пажараў вакол Сарава, дзе разьмешчаны расейскі ядзерны цэнтар, загінуў салдат тэрміновай службы. Ад рэзкага парыву ветру на яго ўпала абгарэлае дрэва і салдат у выніку траўмы галавы памёр па дарозе ў бальніцу. Паводле афіцыйных крыніцаў, агонь таксама пагражае гораду Сьнежынск на Урале, дзе разьмешчаны ядзерны цэнтар.

Смог у Маскве слабее, у бліжэйшыя дні сыноптыкі прагназуюць у Маскве навальніцы і зьмену ветру. Тым часам расейская сталіца пабіла ўжо восьмы за жнівень тэмпэратурны рэкорд.

Кіраўнік лясной гаспадаркі Масквы і Маскоўскай вобласьці Сяргей Гардзейчанка быў зьняты з пасады за тое, што і ў часе лясных пажараў не перарваў свой адпачынак. Крэмль таксама выказаў нездавальненьні і на адрас мэра Масквы Юрыя Лужкова, які ў сталіцу, што перажывала надзвычайныя праблемы, вярнуўся з адпачынку неадразу.
XS
SM
MD
LG