Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данбасе пабілі рэкорд Стаханава


Забойшчык шахты “Новадзяржынская” у Данецкай вобласьці Сяргей Шымук пабіў першы рэкорд знакамітага савецкага гарняка Аляксея Стаханава. Паводле ўкраінскіх мэдыяў, 9 жніўня Шымук нарубіў за зьмену 170 тон вугля, перавыканаўшы заданьне для ўсяго ўчастка, дзе працуюць 20 чалавек. Першы рэкорд Стаханава , усталяваны ў жніўні 1935 году, быў 102 тоны пры норме 7 тон. Як і Стаханаў, Шымук толькі рубіў вугаль адбойным малатком, а мацаваць шахту і зграбаць вугаль яму дапамагалі два калегі. Умовы працы ад часу Стаханава на шахце амаль не зьмяніліся, толькі з’явіліся больш сучасныя адбойныя малаткі. Стаханаву яшчэ сьвяціў лямпачкай ідэйны натхняльнік рэкорду парторг Пятроў. У Данецкай вобласьці цяпер адзначаюць 75 гадоў стаханаўскага руху.
XS
SM
MD
LG