Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Крыж Качынскага " сабраў начны мітынг


Ля крыжа перад прэзыдэнцкім палацам у Варшаве сёньня ўначы сабралася некалькі тысяч чалавек. Абаронцаў крыжа і прыхільнікаў яго перамяшчэньня паліцыя разьдзяліла кардонам. Акцыя скончылася без інцыдэнтаў.

Крыж быў усталяваны спантанна як толькі ў Польшчу прыйшла вестка пра трагічную гібель прэзыдэнта Качынскага і яго каманды ў авіякатастрофе пад Смаленскам. На мінулым тыдні крыж плянавалі перамясьціць, аднак гэтаму перашкодзілі яго абаронцы . Іншая грамадзянская плынь (“Акцыя Крыж”) наадварот мяркуе, што Польшча сьвецкая дзяржава і крыж ня мусіць стаяць перад прэзыдэнцкім палацам , а можа быць перамешчаны да касьцёлу Сьвятой Ганны.

Начному супрацьстаяньню папярэднічалі дамоўленасьці на сацыяльнай сетцы Facebook. Праціўнікі крыжа паведамлялі, што хочуць пераканаць варшаўскі магістрат і касьцёл у неабходнасьці пераносу помніка.
XS
SM
MD
LG