Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя будзе вывучаць урокі расейскіх пажараў


Пажары ў Расеі прысьпешваюць дэбаты пра міжнародную ўзаемадапамогу
Цяперашнія масавыя пажары ў Расеі і зьнішчальныя паводкі ў Азіі аднаўляюць дэбаты пра крызысны мэнэджмэнт у Эўразьвязе. Дзяржаўны сакратар Францыі П’ер Лялюш у інтэрвію газэце “Фігаро” адзначыў, што было б добра мець рэальныя сродкі на эўрапейскім узроўні для ўзаемнай дапамогі ў часе крызысаў. “Пасьля землятрусу на Гаіці я зьвярнуў увагу эўрапейскіх партнэраў на патрэбу аб’яднаць нашы сродкі, каб узьніклі эўрапейскія сілы для надзвычайных сытуацый”, сказаў Лялюш,, і дадаў, што пакуль нічога падобнага няма.

Дзяржсакратар Францыі таксама паведаміў, што ён зьбіраецца асабіста прыехаць у Расею, каб даведацца пра ўрокі змаганьня зь ляснымі пажарамі. Францыя паслала ў Расею пажарны самалёт, дзесяткі тысяч масак, а таксама сваіх спэцыялістаў.
XS
SM
MD
LG