Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Кастрычніцкага раёну Менска апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Паўла Сегава і Вячаслава Муху, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве. 5 жніўня актывісты былі затрыманыя на менскім чыгуначным вакзале. У іх былі ўлёткі кампаніі "Гавары праўду".


Міліцыянтка папрасіла паказаць пашпарты, але ў актывістаў іх не было. Хлопцаў затрымалі для высьвятленьня асобы. У пастарунку на іх склалі пратакол за нібыта нецэнзурную лаянку.

Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Сяргей Германовіч высьветліў, што ў дзеяньнях актывістаў не было парушэньняў і не было сьведак нейкіх парушэньняў. Ён спыніў справу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG