Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Кіргізстана адмянілі надзвычайнае становішча на поўдні


Улады Кіргізстана адмянілі надзвычайнае становішча ў паўднёвых рэгіёнах, якія пацярпелі ад хвалі этнічнага гвалту напачатку гэтага года. Прэсавы сакратар ураду Фарыд Ніязаў паведаміў у панядзелак, што ў паўднёвых рэгіёнах Ошскай і Джалал-Абадзкай абласьцей будзе адмененая камэнданцкая гадзіна. У выніку сутыкненьняў паміж кіргізамі і этнічнымі ўзбэкамі, якія адбыліся ў чэрвені, загінулі прынамсі 350 чалавек. Яшэчэ 400 тысяч чалавек, у асноўным этнічныя ўзбэкі, пакінулі свае дамы. Тым часам прэзыдэнт Роза Атунбаева абвясьціла, што парламэнцкія выбары пройдуць у Кіргізстане
10 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG