Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лясны пажар ва Ўкраіне стаў вынікам падпалу


Маштабны лясны пажар у Днепрапятроўскай вобласьці стаў вынікам падпалу, паведамляе Міністэрства надзвычайных становішчаў Украіны. Абласная міліцыя затрымала чатырох падазраваных. Супраць іх заведзеныя крымінальныя справы.

Выявілася, што ў мінулую сераду аграном аднаго з прылеглых да лесу зямельных участкаў загадаў 19-і гадоваму юнаку падпаліць іржышча, каб зэканоміць на прыборцы поля пасьля жніва. Агонь перакінуўся на лес Навамаскоўскага вайсковага лясьніцтва. У змаганьне з пажарам, які бушаваў тры дні, было задзейнічана 855 чалавек і 88 адзінак тэхнікі, уключна з авіяцыяй. Агонь пашкодзіў 550 гэктараў лесу.
XS
SM
MD
LG