Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





НАДВОР’Е:

Уначы навальніца, увесь дзень да вечара – дождж. Тэмпэратура +22-24 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:

Менск, пасяджэньне Прэзыдыюму Савету міністраў

Менск, пасяджэньне рабочай групы пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі. Парадак дня – Аб праекце Закону Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" (першае чытаньне).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

Японскі міністар замежных справаў Катсуі Акада наведвае Казахстан

У Жэнэве працягнецца канфэрэнцыя ААН па раззбраеньні

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • 442 год н.э. – Бабілёнскі цар Навухаданосар разбурыў і спаліў першы Храм у Ерусаліме, збудаваны царом Саламонам в IX стагодзьдзі да н.э.
  • 1519 — Фэрнан Магелан выправіўся з Сэвільлі ў кругасьветнае падарожжа
  • 1539 – Кароль Францыі Францыск І ўвёў дзяржаўную мову, загадаўшы складаць усе афіцыйныя дакумэнты не на лаціне, а на францускай мове
  • 1776 — Вайна ў ЗША за незалежнасьць: Дэклярацыя незалежнасьці ЗША, перасланая ў Лёндан, друкуецца ў брытанскіх, а пазьней і ў кантынэнтальных газэтах
  • 1809 — абвешчаная незалежнасьць Эквадору ад Гішпаніі
  • 1919 — у Менску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Міжнародны дзень біядызэлю
Эквадор – Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:

Пачаўся суд над былым пракурорам Сьнегіром

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Мы зыходзім з той відавочнай ісьціны, што ўсе людзі створаныя роўнымі і надзеленыя іх Творцам пэўнымі неад’емнымі правамі, да ліку якіх належаць жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця.
Дэклярацыя аб незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі
XS
SM
MD
LG