Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гамбурзе закрылі "тэрарыстычную" мячэць


У Нямеччыне ўлады гораду Гамбург зачынілі мячэць Таіба, у якой зьбіраліся пілёты-сьмяротнікі, што зьдзейсьнілі тэракты ў ЗША 9 верасьня 2001 году. Улады сьцьвярджаюць, што ў храме праводзіліся казаньні, якія заклікалі вернікаў да сьвяшчэннай вайны – Джыхаду – супраць Захаду.

У сакавіку 2009 году 11 вернікаў мячэці накіраваліся добраахвотнікамі ў трэніровачныя лягеры ваеўнікоў Аўганістану ды Пакістану. Паліцыя Гамбургу правяла ператрус у самой мячэці і ў кватэрах зьвязаных зь ёй ісламскіх актывістаў, канфіскаваўшы кампутары і друкаваныя матэрыялы.
XS
SM
MD
LG