Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Талібы пакаралі сьмерцю цяжарную жанчыну


На паўночным захадзе Аўганістану ваеўнікі Талібан публічна пакаралі сьмерцю цяжарную жанчыну, паведамляе аўганская паліцыя. 40-гадовая ўдава была абвінавачана ў пазашлюбнай сувязі. Паведамляецца, што мясцовы палявы камандзір прысудзіў яе да 200 удараў бізуна, пасьля чаго – ўласнаручна застрэліў.

Ачольніца Незалежнай праваабарончай камісіі Аўганістану Сіма Самар асудзіла самасуд, зазначыўшы, аднак, што такія злачынствы, як пазашлюбная сувязь, павінны карацца судом.

"Мы маем суды і маглі б разабрацца зь ёй празь сыстэму юстыцыі. Палявы камандзір ня можа выконваць ролю судзьдзі", - сказала Самар у інтэрвію Радыё Свабода.

У часе свайго знаходжаньня пры ўладзе ў Аўганістане талібы шырока практыкавалі публічныя пакараньні сьмерцю і ампутацыі за недатрыманьне законаў шарыяту ў іх радыкальнай інтэрпрэтацыі.
XS
SM
MD
LG