Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы фільм па сцэнары Вішнеўскага будуць здымаць у Беларусі


Вішнеўскі трапіў у шчыльнае кола сваіх фанатаў
Вішнеўскі трапіў у шчыльнае кола сваіх фанатаў
Увечары 8 жніўня ў Менску раздаваў аўтографы адзін з самых вядомых на сёньня польскіх літаратараў Януш Леан Вішнеўскі. Аўтограф-сэсія адбылася ў музычнай краме «Містэрыя гуку», куды намагаліся патрапіць некалькі соцень прыхільнікаў творчасьці папулярнага пісьменьніка. Аднак многія так і ня здолелі прабіцца да свайго куміра праз шчыльны натоўп.

Януш Леан Вішнеўскі набыў эўрапейскую вядомасьць дзякуючы дэбютнаму раману «Самотнасьць у Сеціве» (S@motność w Sieci). Гісторыя віртуальнага каханьня, якая ў адной толькі Польшчы выйшла накладам 300 тысяч асобнікаў, у 2006 годзе была экранізаваная і па напаўняльнасьці заляў на радзіме пісьменьніка пакінула далёка за сабой галівудзкія блокбастэры. Потым на сьвет зьявіўся яшчэ шэраг кніг пра каханьне.

Пісьменьнік упершыню наведаў Беларусь, але сказаў, што хацеў бы яшчэ раз наведаць краіну, каб пазнаёміцца і зь іншымі беларускімі мясьцінамі. Падаецца, такая нагода яшчэ будзе: Вішнеўскі атрымаў прапанову напісаць сцэнарый для міжнароднага кінапраекту.
Cтужка можа быць гатовая ўжо да канца наступнага году, а выйдзе яна ў расейскай, польскай, украінскай і беларускай вэрсіях.
Фільм будуць здымаць у Беларусі пры ўдзеле беларускіх, расейскіх, украінскіх і польскіх кінэматаграфістаў. Як заявіў Вішнеўскі, стужка можа быць гатовая ўжо да канца наступнага году, а выйдзе яна ў расейскай, польскай, украінскай і беларускай вэрсіях.

Як і ўсе папярэднія творы Леана Вішнеўскага, чырвонай ніткай у новым праекце будзе праходзіць гісторыя каханьня. Многія крытыкі з-за вузкай спэцыялізацыі наўпрост называюць Вішнеўскага «заклапочаным». Аднак ён толькі адмахваецца: маўляў, каханьне — гэта псыхічная хвароба, пазьбегчы якой удаецца далёка ня многім.

Сам аўтар ужо шмат гадоў жыве ў Нямеччыне, дзе займаецца малекулярнай біялёгіяй. Дагэтуль ён доўгі час быў мараком рыбалоўнага флёту.

Крыху меней чым праз тыдзень Янушу Леану Вішнеўскаму споўніцца 56 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG