Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ ва Ўкраіне падаражэе яшчэ на 50%


З красавіка 2010 году газ для ўкраінскіх спажыўцоў падаражэе на дадатковых 50%, гаворыцца ў мэмарандуме ўкраінскага ўраду, накіраванага Міжнароднаму валютнаму фонду.

"Далейшае падвышэньне будзе неабходным, каб уніфікаваць цэны для ўсіх карыстальнікаў газу да ўзроўню парытэту зь імпартам і забясьпечыць "Нафтогаз" (украінскі газавы апэратар) рэсурсамі, неабходнымі для паляпшэньня інфраструктуры і выкананьня ўсіх абавязкаў, без спаляганьня на бюджэтныя сродкі", - гаворыцца ў мэмарандуме, апублікаваным на сайце МВФ.

На пачатку гэтага месяца Кіеў ужо павялічыў кошты газу для насельніцтва ў паўтара раза.
XS
SM
MD
LG