Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель — самы сьпякотны горад у Беларусі


Самая высокая тэмпература сёлетняга лета зарэгістравана 8 жніўня ў Гомелі. Слупок тэрмомэтра падняўся тут да 38,9 градуса цяпла. Такую інфармацыю падае Гомельскі абласны цэнтар гідрамэтэаралогіі і радыяцыйнага кантролю. Падобнай анамальнай тэмпературы не назіралася за ўсе папярэднія дзесяцігодзьдзі мэтэаралягічных назіраньняў.

Блізкая да цяперашняй тэмпературы — плюс 38 градусаў — зафіксавана ў горадзе ўлетку 1946 году. Тады ж у Васілевічах тэмпература паветра сягала да 37,9 градусаў цяпла.

8 жніўня сьпякотна было і ў Жлобіне — плюс 37,8. У гэты дзень, за выключэньнем Жыткавічаў і Васілевічаў, абсалютныя тэмпературныя максімумы зафіксаваны на ўсіх метэаралягічных станцыях Гомельшчыны.

Анамальна высокія тэмпературы азначаны былі ўчора і ў іншых рэгіёнах краіны. Рэспубліканскі гідрамэтэацэнтар падае, што, напрыклад, у Воршы слупок тэрмомэтра дасягнуў рысы 38 градусаў, у Касьцюковічах і Віцебску — 37,8 градуса са знакам плюс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG