Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 гады таму пачалася грузінска-расейская вайна. Пра яе наступствы Юры Дракахруст гутарыў з аглядальнікам рускай службы радыё Свабода Вадзімам Дубновым.


Радыё Свабода: Чаму незалежнасьць Косава прызналі дзясяткі дзяржаваў, ледзь не палова складу ААН, а Абхазію і Паўднёвую Асэтыю – акрамя Расеі, Вэнэсуэла і Нікарагуа ды выспа Вануату. Чаму Расея апынулася ў такой ізаляцыі ў гэтым пытаньні?

Дубноў
: Косава атрымалася глябальным экспэрымэнтам па стварэньні сьвету з нуля. Сьвет быў гатовы ставіцца да сувэрэнітэту крыху па-іншаму і былая Югаславія была найлепшай магчымасьцю, каб пераадолець векавы бар'ер. Сьвет быў вымушаны несьці адказнасьць за Косава і нават калі б ён хацеў яе скінуць, гэта не атрымалася б. Гэтага нельга сказаць пра Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, бо гэта зона адказнасьці незразумела каго і незразумела навошта.

У Косаве па меншай меры зразумела, чаму і навошта былі зробленыя памылкі.

З другога боку, на мой погляд Абхазія заслужыла незалежнасьць, даказала сваю дзеяздольнасьць ня ў меншай ступені, чым Косава. У такім жа сэнсе дзеяздольным паказаў сябе Карабах, у адрозьненьні ад Паўднёвай Асэтыі і Прыднястроўя.

Ані сьвет, ані Расея няздольныя глядзець на сытуацыю з пункту гледжаньня аб'ектыўнай сутнасьці – з пункту гледжаньня адзінага крытэру, ці дзеяздольнае тое ці іншае ўтварэньне.

Гэта застаецца пытаньнем палітычным. І менавіта таму Абхазія апынулася ў такой сумнай ролі. Я мяркую, што калі б не падзеі 2008 году, у Абхазіі былі шанцы гадоў праз 5 калі не дамагчыся прызнаньня, то прывучыць сьвет да свайго самастойнага існаваньня. Зараз Абхазія апынулася па гэты бок барыкад. І хаця, па сутнасьці, гэтае ўтварэньне (ня буду казаць дзяржава) было адкрытым сьвету, зараз яно прырэчанае да замыканьня на Расею, што яе ня радуе.

Радыё Свабода: За гэтыя 2 гады не адбылося некалькі падзеяў, якія ў жніўні 2008 году выглядалі вельмі верагоднымі, калі не непазьбежнымі.

Міхаіл Саакашвілі не згубіў уладу, нягледзячы на скрышальную паразу і моцны ціск знутры і звонку.

Баявыя дзеяньні не аднавіліся.

Расея фармальна не ўключыла Абхазію і Паўднёвую Асэтыю ў свой склад.
Чаму гэтыя падзеі не адбыліся?

Дубноў: Можа быць на ўзроўні абыватальскім гэтыя падзеі і чакаліся, але...
Унутрыпалітычную сытуацыю Саакашвілі тады выйграў.


Унутрыпалітычную сытуацыю Саакашвілі тады выйграў. Да таго ўсплёску Грузія прызвычаілася да таго, што гэтыя тэрыторыі страчаныя, паводле апытаньняў значнасьць гэтай праблемы знаходзілася ў другім дзясятку прыярытэтаў грузінскага грамадзтва. Да таго ж ва ўсіх мадэлях улады таго тыпу, якую ўсталяваў Саакашвілі, апазыцыя заўсёды проста сьмешная.

Чаму не адбылася новая вайна? Таму што ў жніўні ўсе бакі выканалі свае лякальныя задачы, і працяг ваеннай фазы абсалютна не ўваходзіў у іх пляны.

Грузія, паказаўшы лінію фронту, дэманстравала сьвету, хто ёсьць кім. Ну а Расея і бяз гэтага перайшла ўсе межы таго, што можна і што нельга, і было бессэнсоўна чакаць, што яна пойдзе далей за Ленінагорскі раён.

Наконт далучэньня да РФ – самы факт прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі быў вельмі балючым крокам для Масквы і на яго пайшлі таму, што ў той сытуацыі нічога іншага рабіць было нельга. Я ня думаю, што Масква зрабіла гэта з вялікім задавальненьнем, але не рабіць гэты крок пасьля вайны было немагчыма.

Гэта было мяжой як са зьнешнепалітычнага, гэтак і з унутрыпалітычнага пункту гледжаньня. Масква і так забясьпечыла сябе шмат праблем у Паўднёвай Асэтыі. Што да Абхазіі, то ўключыўшы яе ў склад РФ, мы праз пару гадоў атрымалі б рэгіён з моцнымі сэпаратысцкімі тэндэнцыямі.

Радыё Свабода: Тады ў жніўні многія малявалі апакаліптычныя карціны: ужываньне расейскай сілы ў Прыднястроўі, у Крыму. Далей – паўсюль. Гэтага не адбылося. Можа, Расея зрабіла пэўныя высновы?

Дубноў: Хацелася б, каб Расея зрабіла гэтыя высновы. Што да рэакцыі грамадзтва зараз, 2 гады пасьля вайны, то яе цяжка
Гонар ад перамогі сышоў, а нешта іншае не прыйшло.
ацаніць. Мы пляскалі ў ладкі перамозе расейскай зброі ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, а зараз гэтак жа дружна выступаем за пабудову муру вакол Паўночнага Каўказу. Грамадзтва не ацэньвае сытуацыю лягічна, яно ацэньвае сытуацыю з пункту гледжаньня сваіх стэрэатыпаў, якія супярэчаць адзін аднаму.

Да таго ж Абхазія і Паўночная Асэтыя не хвалююць людзей. Яны хвалявалі 2 гады таму з пункту гледжаньня антызаходніцтва і антыамэрыканізму. Так бы мовіць, у жніўні 2008 году мы перамаглі амэрыканцаў, Расея паднялася з каленяў. Але гэтая тэма доўга не жыве. Але праз 2 гады высьветлілася, што атрымалі ў выглядзе Паўднёвай Асэтыі рэгіён крадзяжу, якіх у нас і без яе нямала. Ну Абхазія цудоўная краіна , адпачываць можна, але асаблівай карысьці і ад яе няма. Страцілася актуальнасьць. Гонар ад перамогі сышоў, а нешта іншае не прыйшло.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG