Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтральна-эўрапейская ініцыятыва і Арганізацыя Паўднёва-Ўсходніх СМІ падвялі вынікі абвешчанага конкурсу за журналісцкія дасьледаваньні.


Як паведамляе сайт "Эўрапейская Беларусь", пераможцам конкурсу стаў румынскі журналіст Адрыян Могаш, ён быў уганараваны за дасьледаваньні на тэмы гандлю людзьмі, прымусовай працы, незаконнага высяканьня лясоў, зьдзекаў з цыганскіх дзяцей і г.д. Спэцыяльным дыплёмам конкурсу былі адзначаны беларуская журналістка Ірына Халіп і баўгарская журналістка Лідзія Паўлава.

Пры вызначэньні ляўрэатаў журы конкурсу ўлічвала пэрсанальную рызыку, на якую ішоў журналіст, якасьць рэпартажаў, а таксама эфэкт, які публікацыі рабілі на грамадзтва.
XS
SM
MD
LG