Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна павысіць пэнсійны ўзрост для жанчын


Згодна з абяцаньнямі, дадзенымі МВФ Украіна ад сёлета паступова пачне павышаць пэнсійны ўзрост для жанчын з 55 да 60 гадоў. Пра гэта гаворыцца ў мэмарандуме, які падпісалі абодва бакі. Украінскія ўлады таксама абавязаліся да канца верасьня распрацаваць і ўнесьці на разгляд парлямэнту законапраект, які прадугледжвае таксама павелічэньне мінімальнага тэрміну пэнсійнага страхаваньня з 5 да 15 гадоў.

Сёлета ў ліпеня Рада дырэктараў МВФ прыняла рашэньне аб выдзяленьні Украіне ў рамках новай праграмы stand by крэдыту на суму вышэй за 15 мільярдаў даляраў цягам 2,5 гадоў.
XS
SM
MD
LG