Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне зачынілі мячэць, дзе сустракаліся тэрарысты


Нямецкая паліцыя зачыніла сёньня ў Гамбургу мячэць, якая выкарыстоўвалася ў якасьці штаб-кватэры датычнымі да тэракту 11 верасьня 2001 ў ЗША тэрарыстамі. Таксама зачынены араба-нямецкі культурніцкі цэнтар пры мячэці

Улады Нямеччыны пакуль афіцыйна не патлумачылі прычынаў такога рашэньня. Вядома, што трое з тэрарыстаў, якія дзевяць гадоў таму падарвалі Ўсясьветны гандлёвы цэнтар у Нью-Ёрку, часта сустракаліся ў гэтай мячэці перад тым як накіравацца ў ЗША.
XS
SM
MD
LG