Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 жніўня чакаецца падвышэньне тэмпэратуры паветра да 35—37 градусаў на паўднёвым усходзе краіны. На большай частцы тэрыторыі будзе 26—32 градусы.

Днём 13 жніўня сыноптыкі прагназуюць ад 29 да 34 градусаў вышэй за нуль. На ўсходзе Беларусі чакаецца плюс 35—37 градусаў, перадае БелТА.

У выходныя дзённая тэмпэратура зноў дасягне рэкордна высокіх значэньняў — плюс 30—36 градусаў, на ўсходзе — да плюс 37—39 градусаў.

Паводле спэцыялістаў, першая дэкада жніўня выдалася на рэдкасьць сьпякотнай: такіх высокіх тэмпэратур не было ў Беларусі за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў.
XS
SM
MD
LG