Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньяху дае паказаньні ў сувязі з інцыдэнтам ля берагоў Газы


Ізраільскі прэм'ер Біньямін Нэтаньяху сёньня дае паказаньні камісіі па расьсьледаваньні збройнага інцыдэнту ля берагоў Газы сёлета ў траўні. Як заявіў старшыня камісіі Якаў Тыркель, частку сваіх паказаньняў Нэтаньяху дасьць вусна, частку - пісьмова. Прэм’ер краіны – першы з трох урадоўцаў, якім належыць выступіць перад камісіяй.

31 траўня ізраільскія дэсантнікі затрымалі 6 караблёў, якія спрабавалі прарваць блякаду Газы і даставіць туды гуманітарныя грузы. Падчас сутыкненьняў загінулі 9 турэцкіх грамадзянаў. Гэта выклікала дыпляматычны крызыс у стасунках паміж абедзьвюма краінамі. Сусьветная супольнасьць запатрабавала расьсьледаваць інцыдэнт.
XS
SM
MD
LG