Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія выведкі не пацьвярджаюць продаж С-300 Ірану


Паводле заходніх службаў выведкі, Іран не набываў расейскія зэнітныя ракетныя комплексы С-300 ў Беларусі ці іншай краіне, паведаміла ізраільская Jerusalem Post.

Раней іранскае інфармагенцтва Tehera паведаміла, што Тэгеран набыў дзьве сыстэмы С-300 ў Беларусі і дзьве — у іншай дзяржавы, перадае БелаПАН.

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі абверг інфармацыю аб продажы ў Іран двух зэнітных ракетных комплексаў С-300.

Прадстаўнік камітэту Ўладзімер Лаўранюк адзначыў у інтэрвію "Свабодзе", што "Тэгеран не зьвяртаўся і ня вёў перамовы пра закуп комплексаў у Беларусі. І, адпаведна, беларускі бок не пастаўляў ні зэнітна-ракетныя комплексы, ні элемэнты гэтых комплексаў у Іран".
XS
SM
MD
LG