Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія заклікала ўкраінцаў не наведваць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю



Грузінскі амбасадар ў Кіеве Грыгол Катамадзе заклікаў грамадзянаў Украіны ўстрымацца ад наведваньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Заява была зробленая ў тэлеэфіры праграмы "5 канал" з нагоды 2-й гадавіны расейска-грузінскага ваеннага канфлікту. Катамадзэ нагадаў, што пасьля ваенных дзеяньняў 2008 Грузія прыняла закон аб акупаваных тэрыторыях, які вызначае адмысловы прававы рэжым у дачыненьні да Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Напярэдадні гарадзкі суд ў грузінскім Поты арыштаваў украінскае судна “Акорд” у сувязі зь яго незаконным заходам у Сухумскі порт на абхаскім ўзьбярэжжы. Членаў каманды, грамадзянаў Украіны, вызвалілі пасьля таго, як яны падпісалі працэсуальную зьдзелку з грузінскім бокам і аплацілі штраф.
XS
SM
MD
LG