Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскі адвакат-праваабаронца папрасіў палітычнага прытулку


31-гадовы Махамад Мастафаэі – адвакат асуджанай на сьмяротнае пакараньне за здраду мужу жанчыны, папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвэгіі. У гэтую краіну ён прыбыў на мінулым тыдні з Турэччыны, куды ўцёк хаваючыся ад перасьледу іранскіх уладаў.

Тым часам справа падабароннай Мастафаэі – Шакінэг Махамад Ашціані, якой згодна зь іранскімі законамі пагражае забіцьцё камянямі, набыла міжнародны розгалас. Жанчына па-ранейшаму адрынае выстаўленыя супраць яе абвінавачваньні. Адвакат спадзяецца, што ціск міжнароднай супольнасьці дазволіць яму вярнуцца да выкананьня сваіх абавязкаў.
XS
SM
MD
LG