Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 2 тысячы населеных пунктаў па ўсёй Беларусі былі абясточаныя ўчора ў выніку моцнага ветру. Загінуў чалавек. У Гомелі зафіксаваны абсалютны рэкорд тэмпэратуры для жніўня – 38,9 градуса.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі. Па стане на раніцу 9 жніўня, застаюцца без электрычнасьці заставаліся больш як 1250 населеных пунктаў.

Акрамя гэтага, ад ветру ў мінулую нядзелю пацярпела больш за 240 населеных пунктаў у 22 раёнах. Ветрам пашкоджаныя дахі амаль 400 жылых дамоў, 25 будынкаў сацыяльна-бытавога прызначэньня, 9 вытворчых будынкаў, больш за 500 сельскагаспадарчых пабудоў.

"У Бабруйску, у выніку моцнага ветру, дрэва ўпала на машыну, у якой знаходзіўся кіроўца. Загінуў мужчына 1961 года нараджэньня", -- паведамілі Інтэрфаксу ў МНС.

Парывы ветру ў мінулую нядзелю ў Беларусі дасягалі 24 мэтраў за сэкунду, у некаторых раёнах ішоў моцны град, памерам з курынае яйка.

А тым часам у Гомелі быў зафіксаваны абсалютны рэкорд тэмпэратуры для жніўня – 38,9 градуса.

Асаблівая сьпёка назіраецца на ўсходзе краіны. Цяперашняе лета стала самым сьпякотным у Беларусі за 100 гадоў мэтэаназіраньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG