Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане расьсьледуюць забойства лекараў


Амэрыканскія і аўганскія сьледчыя вядуць расьсьледаваньне дзесяці супрацоўнікаў міжнароднай мэдычнай гуманітарнай місіі. Целы людзей былі знойдзеныя ў пятніцу ў правінцыі Бадахшан. Сярод забітых, паводле папярэдніх дадзеных, шасьцёра амэрыканцаў, падданы Вялікабрытаніі, грамадзянін Нямеччыны і двое аўганцаў. Адказнасьць за забойства ўзялі на сябе талібы, якія абвінавацілі супрацоўнікаў місіі ў шпіянажы на карысьць ЗША і місіянэрскай дзейнасьці.

Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Гілары Клінтан назвала забойства ў Аўганістане "ганебным актам нястрымнага гвалту".
Раней гэта злачынства ўсьлед за лідэрамі шэрагу эўрапейскіх краін рэзка асудзіла кіраўніцтва НАТА.
XS
SM
MD
LG