Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баравая. Нямецкі ас загінуў на вачах у жонкі


На месцы падзеньня нямецкага верталёта на аэрадроме ў Баравой.
На месцы падзеньня нямецкага верталёта на аэрадроме ў Баравой.

На адкрытым кубку СНД па верталётным спорце, які праходзіў на аэрадроме Баравая пад Менскам, разьбіўся нямецкі пілёт.

"На аэрадроме ў пасёлку Баравая ўпаў верталёт MD-500 вытворчасьці ЗША пад кіраваньнем пілёта зь Нямеччыны. Пілёт загінуў", - паведамілі "Інтэрфаксу" у Міністэрстве надзвычайных сытуацый у Беларусі.

На аэрадроме праходзіў адкрыты кубок СНД па верталётным спорце. Верталёт пад кіраваньнем нямецкага пілёта Гюнтэра Цімэра, выконваючы фігуру вышэйшага пілятажу, выходзіў з піке на малой вышыні, упаў, загарэўся, пілёт загінуў. Для тушэньня пажару выклікалі выратавальную брыгаду.

74-гадовы Гюнтэр Цімэр быў прызнаным асам у малой авіяцыі і адным зь нямногіх пілётаў у сьвеце, які выконваў на верталёце фігуру вышэйшага пілятажу "мёртвая пятля".

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас паказальнага выступу ён выконваў менавіта гэты элемэнт і справіўся з самай цяжкай часткай.

Трагедыя адбылася ў 15.39 па менскім часе ў паўночна-заходняй частцы аэрадрома Баравая на адлегласьці 500-600 мэтраў ад гледачоў.
У якасьці магчымых вэрсій разглядаецца памылка пілёта і тое, што ён не ўлічыў мэтэаўмоваў. Паводле трэнера зборнай Расеі па верталётным спорце Гары Геаркова, які прысутнічаў падчас здарэньня, "асноўная вэрсыя, якая можа разглядацца, першае – гэта памылка пілёта пры выкананьні фігуры "касая пятля", пры выхадзе ў піке пілёт не ўлічыў мэтэаўмоваў і не справіўся зь кіраваньнем. Другое – гэта стан здароўя пілёта, гэта таксама нельга пакідаць без увагі".

Сьведкай здарэньня была жонка загіблага пілёта Ірына. Ірына таксама займаецца верталётным спортам, яна беларуска, паходзіць зь Віцебска.

У Беларускай транспартнай пракуратуры паведамілі, што на верталёце ня быў усталяваны бартавы самапісец.

Пад Менскам разьбіўся нямецкі верталёт
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:45 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG