Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне, Польшчы і Чэхіі - 10 ахвяраў паводкі


У краінах Цэнтральнай Эўропы моцныя залевы прывялі да паводак, ёсьць ахвяры.

На поўначы Чэхіі, паводле ўдакладненых дадзеных, утапіліся прынамсі тры чалавекі, адзін уважаецца зьніклым бязь вестак. Шэрагу населеных пунктаў нанесена сур’ёзная шкода. На некалькі гадзінаў было перарванае чыгуначнае злучэньне паміж Прагай і Дрэздэнам.

На поўдні Польшчы ахвярамі паводкі сталі чатыры чалавекі, у прылеглых раёнах Нямеччыны – яшчэ тры ахвяры.
XS
SM
MD
LG