Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Грузіі скрытыкаваў візыт Мядзьведзева ў Сухумі


Урад Грузі скрытыкаваў сёньняшні нечаканы візыт прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ў сэпаратысцкую рэспубліку Абхазію.

Намесьнік прэм’ер-міністра Грузіі Цімур Якабашвілі заявіў, што візыт Мядзьведзева ў Сухумі і яго перамовы з прэзыдэнтам Абхазіі Сяргеем Багапшам пакліканыя адцягнуць увагу ад унутраных праблемаў Расеі, такіх як масавыя пажары на фоне анамальнай сьпёкі. У Расеі было абвешчана, што візыт Мядзьведзева прымеркаваны да другой гадавіны расейска-грузінскай вайны.

У ноч з 7 на 8 жніўня 2008 году грузінскія войскі пры падтрымцы артылерыі атакавалі сэпаратысцкі рэгіён Паўднёвую Асэтыі. 8 жніўня ў вайну ўступілі расейскія вйоскі, які былі ўведзеныя ў Паўднёвую Асэтыі і за тыдзень баёў выцесьнілі грузінскія аддзелы. Пазьней у жніўні таго ж году Масква прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і другой сэпаратысцкай рэспублікі – Абхазіі.
XS
SM
MD
LG