Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта ў Горадні думалі пра адзінага кандыдата


Зьлева направа: кіраўнік абласной кааліцыі АДС Юры Істомін, Рыгор Кастусёў, Яраслаў Раманчук.

Зьлева направа: кіраўнік абласной кааліцыі АДС Юры Істомін, Рыгор Кастусёў, Яраслаў Раманчук.

У нядзелю ў Горадні адбылася абласная канфэрэнцыя кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. У ёй удзельнічаў 71 дэлегат амаль з усіх раёнаў вобласьці. Кіраўнік абласной кааліцыі Юры Істомін зазначыў, што яны прадстаўляюць наступныя партыі: БНФ, АГП, «Справядлівы сьвет», БСДГ (Шушкевіча) і БСДП «Г» (Ляўковіча). Былі таксама прадстаўнікі Руху «За свабоду», іншых грамадзкіх арганізацый.

Спачатку была размова пра вопыт узаемадзеяньня на мінулых мясцовых выбарах прадстаўнікоў розных палітычных партый. Другая частка канфэрэнцыі прысьвячалася будучай прэзыдэнцкай кампаніі, у тым ліку пэрспэктывам вызначэньня адзінага кандыдата у якасьці альтэрнатывы Аляксандру Лукашэнку. Выступілі палітыкі, якія на цяперашні час заявілі пра жаданьне ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах: Рыгор Кастусёў (партыя БНФ), Яраслаў Раманчук (АГП), Аляксандар Мілінкевіч (Рух «За свабоду»), Юры Глушакоў (Партыя зялёных). Таксама выступіў сустаршыня аргкамітэту БХД Георгі Дзьмітрук.

На канфэрэнцыю прыехалі Аляксандар Мілінкевіч і Павал Мажэйка.

Удзельнікі канфэрэнцыі прынялі дзьве ухвалы: аб працы кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў апошніх мясцовых выбарах, і — наконт будучых прэзыдэнцкіх выбараў.

Удзельнікі канфэрэнцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG