Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіянат па спартовай саўне скончыўся трагедыяй


У Фінляндыі на чэмпіянаце сьвету па спартовай саўне памёр расейскі ўдзельнік Уладзімер Ладыжэнскі.

Як паведаміла кіраўніца аргкамітэту спаборніцтваў Осі Арвэла, Ладыжэнскі памёр падчас фінальнага матчу, у якім перамагае той, хто даўжэй за ўсіх пратрымаецца ў саўне пры тэмпэратуры 110 градусаў па Цэльсію.

Другі ўдзельнік фіналу фін Тыма Каўкенэн быў экстрана шпіталізаваны. Паліцыя пачала расьсьледаваньне здарэньня.

Чэмпіянат па спартовай саўне праводзіцца ў Фінляндыі з 1999 году.


XS
SM
MD
LG