Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына заклікала да расьледаваньня забойства ў Аўганістане


Нямеччына заклікала да поўнага расьледаваньня забойства васьмі замежных грамадзянаў на поўначы Аўганістану, якія былі супрацоўнікамі Міжнароднай гуманітарнай арганізацыі афтальмолягаў. У склад групы уваходзілі шасьцёра грамадзянаў ЗША. Грамадзянка Нямеччыны, грамадзянства яшчэ аднаго ня вызначана. Забітыя таксама два перакладчыкі аўганцы. Адказнасьць за забойства ўзялі на сябе талібы.
XS
SM
MD
LG