Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане забіты кандыдат у дэпутаты парлямэнту


На поўдні Аўганістану ў правінцыі Газьні забіты кандыдат у дэпутаты парлямэнту.

Цела Наджыбулы Гулістані, яякі быў скрадзены два тыдні таму невядомымі, знойдзена сёньня непадалёк ад ягонага дома.

Сёньня ж стала вядома пра гібель у правінцыі Гельменд двух вайскоўцаў сілаў НАТО. Яны падарваліся на міне.

З пачатку гэтага году ў Аўганістане загінулі каля 420 вайскоўцаў міжнароднай кааліцыі.
XS
SM
MD
LG