Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Турэччыне вызваленыя падазраваныя ў замове


У Турэччыне вызваленая група вайскоўцаў, якіх падазравалі ў арганізацыі дзяржаўнага перавароту.

Стамбульскі суд ануляваў ордэр на арышт больш за сотні вайскоўцаў, якіх падазравалі ў арганізацыі вайсковага перавароту з мэтай зрынаньня дзеючага ўраду Рэджэпа Эрдагана.

Прадстаўнік судовых уладаў заявіў, што “замова 2003 году пад назовам “Кувалда” прадугледжвала арганізацыю выбухаў у стамбульскіх мячэцях, увядзеньне надзвычайнага становішча, адрынаньне ад улады дзеючага ўраду, захоп улады вайскоўцамі. Суд, аднак, вырашыў ануляваць ордэр на арышт па просьбе адвакатаў арыштаваных і палічыў іх аргумэнты слушнымі”.

Як паведамляюць СМІ, сярод вызваленых – дваццаць пяць дзеючых генэралаў. Вайскоўцы адрыналі абвінавачваньні і заяўлялі, што справа была сфабрыкаваная ў калідорах улады з мэтай дыскрэдытацыі войска.
XS
SM
MD
LG