Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Добрушы затрымалі актывістаў руху «За Свабоду»


У Добрушы 7 жніўня надзе а 12:30 супрацоўнікі дэпартамэнту аховы МУС затрымалі актывістаў «Руху „За Свабоду“» Сяргея Сьцепанца і Яўгена Суворава.

Як паведаміў БелаПАН старшыня гомельскага аддзяленьня руху «За Свабоду» Пятро Кузьняцоў, маладыя людзі распаўсюджвалі на мясцовым рынку капэрты з тэзамі перадвыбарнай праграмы Аляксандра Мілінкевіча й анкеты. Раздача інфармацыйных матэрыялаў праходзіла ў рамках кампаніі «Народная праграма». Па азнаямленьні з тэзамі праграмы Мілінкевіча ахвотныя могуць запоўніць анкету, унесьці свае прапановы і дадаткі.

«Хлопцы пасьпелі раздаць каля тысячы капэртаў, як да іх падышлі супрацоўнікі дэпартамэту аховы й прапанавалі прайсьці ў аддзяленьне. Матывы затрыманьня яны патлумачылі тым, што, маўляў, таксама хочам пачытаць тое, што вы раздаяце. Іх пратрымалі ў аддзеле калі паўгадзіны й адпусьцілі — відаць, ня ведалі, што рабіць. Пратаколу не складалі, інфармацыйныя матэрыялы таксама не забіралі», дадаў Кузьняцоў.

Паводле ягоных слоў, мэта акцыі «Народная праграма» — абудзіць грамадзянскую актыўнасьць людзей напярэдадні выбараў прэзыдэнта, стварыць сапраўды народную перадвыбарную праграму, якая адлюстроўвае інтарэсы большасьці грамадзянаў.


XS
SM
MD
LG