Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ірану абверг паведамленьні пра замах на яго


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінеджад абверг паведамленьні замежных СМІ пра нібыта меўшы месца замах на яго.

Ахмадзінеджад выступіў у часе мерапрыемстваў, зьвязаных з нацыянальным днём журналістаў. Ён сказаў, што выбух, які быў чуты ў часе ягонай паездкі ў сераду ў горад Хамедан, на самой справе быў фэерверкам, які запусьціў нехта з маладых людзей. Афіцыйнае іранскае інфармацыйнае агенцтва заявіла, што заходнія СМІ прадставілі бяскрыўдны інцыдэнт у выгадным для іх палітычным сьвятле.
XS
SM
MD
LG