Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве аб’яўлены стан надзвычайнай пажарнай небясьпекі



Ва ўкраінскай сталіцы ўзровень пажарнай небясьпекі ўзрос да надзвычай пятай клясы (паводле пяцібальнай шкалы). У гэтай сувязі сталічная ўлада заклікае жыхароў гораду і яго гасьцей пазьбягаць знаходжаньня ў лясах і паркавых зонах. Доступ насельніцтва і ўезд транспарту ў некаторыя лясы Кіеўшчыны абмежаваны. Як паведамілі ў МНС Украіны, за мінулыя суткі ў Украіне зарэгістравана каля 500 пажараў, больш як 100 зь адбыліся ў населеных пунктах. Найбольш складаная экалягічная сытуацыя назіраецца ў Крыме.

Тым часам, падае прэсавы цэнтар дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, чарнігаўскія памежнікі выявілі лясны пажар у Беларусі, дзякуючы чаму пажарным суседняй краіны ўдалося пагасіць ачаг загараньня. У самой Беларусі ва ўсіх абласьцях акрамя Гарадзенскай ўведзена 4-я кляса пажарнай небясьпекі лясоў.
XS
SM
MD
LG