Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік Hewlett-Packard сышоў у адстаўку з-за любоўнага скандалу


53-гадовы Марк Хэрд, кіраўнік амэрыканскага канцэрну Hewlett-Packard – найбуйнейшага ў сьвеце вытворцы пэрсанальных кампутараў – сышоў у адстаўку з усіх кіруючых пастоў з-за абвінавачваньняў у скандальнай сувязі з супрацоўніцай кампаніі.
У заяве, распаўсюджанай кампаніяй ў пятніцу, гаворыцца, што размова ідзе не пра сэксуальныя дамаганьні Хэрда, а пра парушэньне дзелавой этыкі. Кіраўнік кампаніі пайшоў на фабрыкаваньне фінансавых дакумэнтаў, у выніку чаго на рахунак яго каханкі – супрацоўніцы аддзелу маркетынгу незаконна пералічваліся грошы.

Сам Марк Хэрд, камэнтуючы сваю адстаўку, прызнаўся, што ў шэрагу выпадкаў "не адпавядаў прынцыпам даверу, павагі і сумленнасьці, якіх прытрымліваецца яго кампанія".
XS
SM
MD
LG