Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША, Нямеччына, Францыя раяць устрымацца ад паездак у Маскву


У сувязі з экалягічнай сытуацыяй у Расеі ўлады ЗША, Нямеччыны, Францыі і некаторых іншых краін заклікалі сваіх грамадзянаў перагледзець паездкі ў Маскву ды іншыя пацярпелыя ад пажару расейскія рэгіёны. Падобныя папярэджаньні выкліканыя пытаньнямі аховы здароўя, а таксама транспартнымі праблемамі. З-за дыму, які прыйшоў у расейскую сталіцу з Падмаскоўя, з перабоямі працуюць маскоўскія аэрапорты "Дамадзедава" і "Унукава". Агулам у рэгіёнах агнём ахопленыя 180 тысяч га зямлі. Паводле расейскага міністэрства аховы здароўя, колькасьць загінулых ў выніку пажараў павялічылася да 52 чалавек, у шпіталях застаюцца 43 пацярпелыя, сотні людзей з-за смогу зьвяртаюцца па мэдычную дапамогу.
XS
SM
MD
LG