Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістанскі прэм'ер заклікаў да міжнароднай дапамогі



У сувязі з разбуральнымі наступствамі паводкі ў правінцыях Хайбэры-Пахтунхва, Пінджаб і Сіндзі пакістанскі прэм’ер Юсуф Разы Гілані заклікаў да міжнароднай дапамогі. У сваім тэлевізійным звароце Гілані адзначыў, што гэта самая страшная паводка за 63-гадовую гісторыю дзяржавы. У выніку прыроднай стыхіі затопленыя каля 550 тысяч га пасяўных земляў, разбураныя сотні тысяч дамоў, агулам пацярпелі больш за 12 мільёнаў чалавек.

Тым часам сярод пакістанскага насельніцтва расьце незадаволенасьць дзеяньнямі мясцовага кіраўніцтва, перш за ўсё прэзыдэнта Асіфа Алі Зардары, які, нягледзячы на сытуацыю не стаў адмяняць візыту ў Вялікабрытанію.
XS
SM
MD
LG