Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША экстрадаваны меркаваны хакер з Эстоніі



У ЗША экстрадаваны 26-гадовы грамадзянін Эстоніі Сяргей Цурыкаў, які, паводле абвінавачваньня, у складзе міжнароднай групы хакераў узламаў аплатную сыстэму Каралеўскага банку Шатляндыі – RBC WorldPay. У пятніцу Цурыкава даставілі ў Атлянту, дзе месьціцца падраздзяленьне RBC WorldPay. Сваю віну арыштаваны катэгарычна адмаўляе.

У лістападзе 2008 года кіберзлодзеі цягам 12 гадзін зьнялі з 2100 банкаматаў ва ўсім сьвеце звыш за 9 мільёнаў даляраў. Акрамя Цурыкава абвінавачваньні ў рамках гэтай справы выстаўленыя яшчэ семярым меркаваным хакерам з Эстоніі, Расеі і Малдовы.
XS
SM
MD
LG