Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія забараняе эсэмэскі


Першай сярод усіх краінаў Саудаўская Арабія забараніла ад сёньняшняга дня на сваёй тэрыторыі адну з тэлекамунікацыйных паслуг для смартфонаў “Блэкбэры” – перадачу тэкставых і відэапаведамленьняў. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Усе астатнія паслугі, уключна з мабільным тэлефанаваньнем і выхадам у інтэрнэт, захаваныя. Улады тлумачаць такія крокі інтарэсамі нацыянальнай бясьпекі. Галоўная прэтэнзія ўладаў датычыць апэрацыйнай сыстэмы, з дапамогай якой канадзкі вытворца тэлефонаў “Research In Motion” (RIM) кадуе электронныя пасланьні. У выніку ніхто, акрамя атрымальніка і правайдэра, ня могуць азнаёміцца зь іх зьместам.

Улады Саудаўскай Арабіі дабіваюцца, каб вытворца даў ім магчымасьць пры неабходнасьці мець доступ да перадаванай тэкставай і іншай інфармацыі. Паведамляецца, што, нягледзячы на абвяшчэньне забароны, тэлекамунікацыйныя правайдэры пакуль не сьпяшаюцца яе выконваць.
XS
SM
MD
LG