Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькам ня вернуць чатырохгадовага Адольфа Гітлера


Амэрыканскі апэляцыйны суд прыняў рашэньне не вяртаць бацькам чатырохгадовага хлопчыка, якога завуць Адольф Гітлер, а таксама яго дзьвюх малодшых сясьцёр. Адну зь іх зваць JoyceLynn Aryan Nation (Арыйская нацыя). Суд прыйшоў да высновы, што дзецям у сям’і пагражае гвалт. Раней суд аспрэчыў рашэньне уладаў, якія забралі дзяцей у сужэнцаў Кэмпбэлаў. Бацька сьцьвярджаў, што дзяцей забралі толькі з-за імёнаў, якія прыпаміналі нацысцкую эру.

Аднак апэляцыйны суд пацьвердзіў правамоцнасьць ранейшага рашэньня, бо, паводле яго, бацькі ня здольныя забясьпечыць дзецям нармальнае выхаваньне. Паводле судовых дакумэнтаў, якія цытуюць мэдыі ЗША, хлопчык Адольф Гітлер пагражае людзям, у тым ліку членам сваёй сям’і, што іх заб’е. Ён нібыта таксама сварыцца, калі бачыць людзей зь цёмнай скурай. Паводле апэляцыйнага суду, бацькі дзяцей маюць сур’ёзныя псыхічныя парушэньні, ні адзін зь не працуе і ня лечыцца.
XS
SM
MD
LG