Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Растуць цэны на пшаніцу, ААН занепакоена


Сусьветныя цэны на пшаніцу вырасьлі да максымальнай адзнакі за апошнія два гады ў сувязі з абвешчаным рашэньнем Расеі часова прыпыніць вываз збожжа і мукі. Прэм'ер-міністар Пуцін абвясьціў у чацьвер, што гэтае рашэньне будзе дзейнічаць ад 15 жніўня да канца году, а яго намесьнік Ігар Шувалаў сёньня ўдакладніў, што забарона можа быць перагледжаная на выніках уборкі ўраджаю.

Ведамства ААН у пытаньнях харчаваньня і сельскай гаспадаркі ўжо заявіла, што крок Расеі можа прычыніцца да праблемаў у найбяднейшых краінах і нестабільнасьці на рынку.

Расея зьяўляецца трэцім найбольшым экспартэрам збожжа пасьля ЗША і Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG