Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказы незалежнага грамадзтва на выклік інфармацыйнай вайны


Якія мэты мае Расея ў інфармацыйнай вайне супраць Аляксандра Лукашэнкі? Як павінны адказаць на выклік новай палітыкі Масквы незалежнае грамадзтва і апазыцыя? Як ставіцца да палітыкаў, падтрыманых Масквой, беларускае грамадзтва?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць ўладальнік выданьня “БДГ” Пётар Марцаў, намесьнік рэдактара “Белгазеты” Віктар Марціновіч і аглядальнік газэты “Наша ніва” Зьміцер Панкавец.

Перадача выйдзе ў эфір у нядзелю, 8 жніўня (18.05, 20.05, 22.05).

А зараз прапануем вам фрагмэнты перадачы.

Марцаў
: Палітык, які зможа прапанаваць сябе замест Лукашэнкі як прарасейскага, можа адыграць істотную ролю... Барацьба за ўладу ў нас разглядаецца як захоп улады, ніхто не зрабіў спробы “захапіць” розумы беларусаў... Выйсьце не ляжыць у сфэры выбарчай сыстэмы, яно ляжыць у сфэры ідэяў і грамадзкіх настрояў.

Панкавец
: Мне здаецца, што Расея спрабуе рэалізаваць у Беларусі кіргіскі варыянт... Ёсьць пытаньне, які рэжым тут хоча ўстанавіць Расея – кучмісцкага тыпу ці кадыраўскага... Я ня думаю, што Лукашэнку цяпер патрэбна падтрымка апазыцыі.


Марціновіч
: Калі б Расея зрабіла стаўку на нейкага кандыдата, яго б тут задзяўблі канкурэнты і сябры... Тое, што Мілінкевіч цяпер – галоўны хаўрусьнік Лукашэнкі, гэта бясспрэчна... Незалежнасьць мы заўсёды неяк абаронім.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

XS
SM
MD
LG