Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэзыдэнт прапануе вярнуць паліцыю


Выступаючы на нарадзе для абмеркаваньня паправак у закон «Аб міліцыі», Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што «неабходна ўдакладніць правы і абавязкі міліцыі і вызваліць яе ад неўласьцівых функцый». Як лічыць Мядзьведзеў, «грамадзянін павінен дакладна ўяўляць, што можа рабіць міліцыя, а на што ня мае права». Ён папярэдзіў, што неабходна пазьбягаць такой сытуацыі, калі закон прымяняецца адвольна, што вядзе за сабой абмежаваньне свабодаў і правоў грамадзян. Мядзьведзеў таксама лічыць, што надышла пара вярнуць міліцыі яе ранейшую назву і называць надалей органы правапарадку паліцыяй.

Паліцыя зьявілася ў Расеі паводле ўказу Пятра Першага у 18 стагодзьдзі, а ў міліцыю яна была перайменаваная ў 1917 годзе.
XS
SM
MD
LG