Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ТРЭЦЯЯ ХВАЛЯ СЬПЁКІ ЗА ЛЕТА...


Тэмпэратура ўзьнімецца да 35 – 39 градусаў, у Менску будзе 35 – 36. У нядзелю крыху пабольшае прахалоды – менш за 35 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


7 жніўня

На полі Аграрнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту на вуліцы Натуралістаў у Менску адбудзецца футбольны матч імя Генадзя Карпенкі. Пачатак а 9:00.

У Зэльве, у родавай сядзібе сям’і Геніюшаў адбудуцца імпрэзы, прысьвечаныя 100-годзьдзю паэткі:

10:30. Памінальная малітва і адкрыцьцё мэмарыяльнай выставы. Сьвята-Траецкая царква.

12:00. Урачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай шыльды на доме, дзе прайшлі апошнія гады паэткі.

14:00. Літаратурная вечарына і прэзэнтацыя кніг, выдадзеных да юбілею Ларысы Геніюш. Раённы дом культуры.

Па завяршэньні – ускладаньне кветак і вянкоў на магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


А.Лукашэнка наведвае базы адпачынку на Браслаўскіх азёрах.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі, які на працягу амаль дзесяці гадоў узначальваў Раду БНР.

8 жніўня 1530 году ў Тураве памёр славуты беларускі ваявода Канстанцін Астроскі, які адзначыўся бітвай пад Воршай, калі ягонае 30-тысячнае войска адбіла агрэсію 80-тысячнай арміі Маскоўскага Княства.

8 жніўня 1919 году пачалася акупацыя Менску польскімі войскамі.

8 жніўня 2008 году пачаўся расейска-грузінскі ўзброены канфлікт.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


7 жніўня – дзень, які лічыцца пачаткам сучаснага альпінізму. У 1786 годзе Жак Бальма і Мішэль Пакар пачалі ўзыходжаньне на Манблян – найвышэйшую вяршыню Альпаў (4807 мэтраў).

8 жніўня – амэрыканец А.Маршал з штату Мінэсота запатэнтаваў халадзільнік.

8 жніўня сьвяткуе свой дзень нараджэньня айцец Аляксандар Надсан, апостальскі візытатар беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Нарадзіўся айцец Аляксандар у мястэчку Гарадзея пад Нясьвіжам у 1926 годзе.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: "Паўгоду, як затрымалі Аўтуховіча, Лявонава, Асіпенку"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Ой, у нядзельку параненька
Узышло сонца хмарненька,
Узышло сонца над борам,
Па-над Сялецкім таборам.
А ў таборы трубы граюць,
Да ваяцкае нарады зазываюць,
Сталі рады адбываці,
Адкуль Воршу здабываці:
А ці з поля, а ці зь лесу,
А ці з рэчкі невялічкі?
Ані з поля, ані зь лесу,
Толькі з рэчкі невялічкі.
А ў нядзелю параненьку
Сталі хлопцы-пяцігорцы
Каля рэчкі на прыгорцы.
Гучаць разам з самапалаў,
Зь сяміпалых ад запалаў.
Б’юць паўсоткаю з гарматаў.
Масква стала наракаці,
Места Воршу пакідаці.
А як з Воршы ўцякалі,
Рэчку-невялічку пракліналі:
«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
Як наша слава тутака прапала.
Бадай высыхала да сканчэньня сьвету,
Што нашай славанькі ўжо нету».
Слава Воршы ўжо ня горша.
Слаўся, пан Астроскі!

Песьня ў гонар перамогі князя Канстанціна Астроскага
XS
SM
MD
LG