Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заяўляе, што пасварыць беларусаў і расейцаў немагчыма


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка сёньня сказаў, што тыя людзі ў Расеі, якія хочуць пасварыць беларусаў і расейцаў, «гэтага не дачакаюцца». Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў падчас размовы з жыхарамі Масквы, якія адпачываюць на базе адпачынку «Дрывяты» Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

«Камусьці ў Расеі хочацца, каб мы з вамі пасварыліся, але я кажу — не дачакаецеся. Якія б фільмы там ні рабілі, што б ні пісалі, усё роўна не атрымаецца».

Лукашэнка адзначыў, што расейскі капітал мог бы паўдзельнічаць у стварэньні турыстычнай інфраструктуры, і тады б сюды прыяжджала яшчэ болей расейцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG