Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэмэран і Зардары заявілі пра важнасьць добрых сувязяў


Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары сустрэўся сёньня з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэйвідам Кэмэранам у Лёндане ў спробе палепшыць напружаныя дыпляматычныя адносіны. Пасьля сустрэчы абодва лідэры падкрэсьлілі важнасьць добрых сувязяў паміж дзьвюма краінамі.

Пакістан і Брытанія былі ўцягнутыя ў дыпляматычны скандал пасьля таго, як Кэмэран падчас візыту ў Індыю на мінулым тыдні заявіў, што Пакістан закрывае вочы на "экспарт" ісламскага тэрарызму. Зардары сказаў, што ён патлумачыць прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі,
якую ролю Пакістан адыгрывае ў барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG