Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за мінулыя суткі ліквідавалі 6 тарфяных пажараў на плошчы 1,24 га.

"За мінулыя суткі ў Беларусі было 9 пажараў – 6 на тарфянішчах і 3 – з-за ўзгараньня сухой травы і кустоў. Усе пажары ліквідаваныя", – паведамілі агэнцтву "Інтэрфакс-Захад" у МНС.

Там удакладнілі, што "адзін тарфяны пажар быў у Берасьцейскай вобласьці, адзін – у Гарадзенскай і чатыры – у Гомельскай, іх агульная плошча склала 1,24 га".

Глыбіня прагараньня тарфянікаў у Беларусі сёлета складае да 10 см. "Гэта ня тая сытуацыя, калі тарфянікі прагараюць на мэтар і больш. Самая складаная сытуацыя з гарэньнем тарфянікаў у Беларусі была ў 1999 годзе, калі тарфянікі ў Пухавіцкім раёне прагаралі на 2 мэтры", – нагадалі ў МНС.

Цяпер у Беларусі трэцяя ступень небясьпекі пажараў паводле 5-бальнай шкалы. Практычна ўсюды абмежавана, а ў многіх раёнах і забаронена наведваньне лясоў. З-за небясьпекі лясных пажараў тэрміны паляваньня на птушак перанесеныя з 7 жніўня на час, калі скончыцца небясьпечны пэрыяд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG